Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2022

Разам з камандай!

Вялікая каштоўнасць кожнага чалавека - здароўе. Вырасціць дзіця
моцным, здаровым – гэта жаданне бацькоў і адна з вядучых задач, якія стаяць
перад установай дашкольнай адукацыі. Менавіта таму ў нашым дзіцячым
садзе прайшла фізкультурная забава «Разам з камандай».
На старт выйшлі дзве каманды. Выхавацелі падрыхтавалі назвы
камандам і дэвіз. А затым пачалося самае цікавае і захапляльнае – каманды
прыступілі да спаборніцтваў. Удзельнікаў чакала шмат розных
выпрабаванняў. Усе стараліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першымі.
Выхаванцы паказалі спрыт, дакладнасць і сілу, хуткасць і кемлівасць.
У фізкультурным зале панавалі смех, шум і весялосьць. Свята прайшло
на адным дыханні. Мы, работнікі нашай установы дашкольнай адукацыі,
упэўненыя, што гэтыя мерапрыемствы, будуць умацоўваць здароўе нашых
дзяцей, будзе спрыяць згуртаванню дзіцячага калектыву і з'яўленню жадання
і далей займацца спортам. Мы гэтак жа ўпэўненыя, што абавязкова вырасце і
ў нашай установе алімпійскі чэмпіён - бо ўсё пачынаецца з дзяцінства!

Разделы сайта