Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.05.2021

Занятак "Мая малая радзіма аграгарадок Рэчкі"

 

Ёсць такое паняцце, як малая радзіма. Яно прыходзіць да кожнага з нас у дзяцінстве. Гэта рэчка, у якую ты падаеш са смехам, і лужына каля твайго дома, у якой ты пускаеш караблікі, і бяроза пад вакном, якую ты пасадзіў разам з дзедам, і пах бабуліных бліноў. Гэта адчуванне поўнага шчасця, клопату і любові.

Малая радзіма выхаванцаў нашага дзіцячага сада-гэта наш зялёны, выдатны і вечна малады аграгарадок Рэчкі. Мы вельмі часта праводзім заняткі, розныя мерапрыемствы, прысвечаныя тэме “Мая малая радзіма”.

У рамках рэалізацыі абласнога праекта «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе» ў старэйшай групе праходзіў занятак па раздзелу адукацыйнай праграмы “Чалавек і грамадства”- "Мой любімы аграгарадок". Выхаванцы разглядалі фатаздымкі славутасцяў аграгарадка, гулялі ў дыдактычныя гульні “Даведайся па апісанні”, “Складзі з частак цэлае”, “Падбяры цень жывёле”. “Раскажы аб прафесіі бацькоў”. Складалі план-схему аграгарадка. Распавядалі пра тое, за што яны любяць наш гарадок. На такіх занятках ідзе выхаванне грамадзяніна і патрыёта сваёй радзімы, фарміраванне духоўна – маральнай адносіны да роднага месца, сям'і, дзіцячым садзе, да прыроды роднага краю. Выхаванне паважлівага стаўлення да чалавека-працаўніка, да вынікаў яго працы.

  

  

  

Разделы сайта