Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.01.2021

Прыйшла каляда - адчыняй вароты!

      Па ўжо склаўшайся традыцыі кожны год выхаванцы нашай установы дашкольнай адукацыі развучваюць песні-калядкі, вершы, апранаюцца ўбраннем жывёл , скамарохаў, казачных персанажаў і адпраўляюцца калядаваць. Калядка-гэта маленькая песенька, у якой жадаюць дабра, здароўя, багацця на ўвесь наступны год. Гаспадары ж таксама частуюць гасцей і жадаюць моцнага здароўя.

Наша "Каляда" была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, карагодамі каля елкі, забіяцкімі гульнямі. Свята не толькі прыносіць радасць нашым выхаванцам, але і дае ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё хараство народных святаў і гулянняў. Дзеці вельмі любяць гэта вясёлае свята, актыўна прымаюць у ім удзел: спяваюць калядкі, чытаюць дражнілкі і частуюцца смачнымі прысмакамі.

Больш фотаздымкаў.....

Разделы сайта